Creative Commons

Creative Commons
Тып Некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне 15 студзеня 2001
Заснавальнікі Лорэнс Лесіг
Размяшчэнне Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Галіна Аўтарскае права
Прадукцыя CC
Абарот
  • 3,27 млн $ (2019)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 147 чал.[2]
Дэвіз Creative Commons develops, supports, and stewards legal and technical infrastructure that maximizes digital creativity, sharing, and innovation.
Сайт creativecommons.org
Відэаролік «Хочаш працаваць разам?» з рускімі субтытрамі, у якім тлумачыцца, што такое Creative Commons. Відэа лепшай якасці і іншымі субтытрамі даступна па спасылцы.
Прафесар права, вядомы змагар з аўтарскім правам, аўтар шэрагу кніг і заснавальнік Лорэнс Лесіг
Статыстыка росту выкарыстоўвання ліцэнзій Creative Commons, апублікаваная ў кнізе «The Power of Open».
Сазаснавальнік Creative Commons Хэл Абельсан
Сазаснавальнік Creative Commons Эрык Элдрэд
Відэаролік «Reticulum Rex» на англійскай мове. Прагляд с субтытрамі на рускай мове даступны па спасылцы.
Creative Commons Kiwi. Кароткая анімацыя, якая тлумачыць, што такое Creative Commons.
Creative Commons і камерцыя.
Media That Matters: A CC Case Study.
Mayer and Bettle.
Mayer і Bettle тлумачаць, што такое Creative Commons. Для прагляду з англійскімі субцітрамі перайдзіце па спасылцы.

Creative Commons (CC) — некамерцыйная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з’яўляецца пашырэнне легальнага распаўсюджвання творчых прац.[3] Штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША. Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам размеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысць іншых карыстальнікаў. Вікіпедыя — адзін з самых вядомых інтэрнэт рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.

Арганізацыя была заснавана ў 2001 годзе Лорэнсам Лесігам, Хэлам Абельсанам і Эрыкам Элдрэдам пры падтрымцы Center for the Public Domain. У 2011 годзе яна налічвае ў складзе сваёй партнёрскай сеткі больш за 100 арганізацый у больш чым 70 юрысдыкцыях па ўсяму свету. Мэта Creative Commons складаецца ў павялічэнні колькасці твораў, даступных для легальнага свабоднага распаўсюджвання і выкарыстання. Першы набор ліцэнзій з’явіўся ў снежні 2002 года.[4], з дапамогай якіх аўтары могуць гібка кіраваць сваімі аўтарскімі правамі. Ліцэнзіі дазваляюць аўтарам-стваральнікам паведаміць, ад якіх правоў яны хацелі б адмовіцца, а якія правы яны пакідаюць за сабой. Такі падыход быў названы «some rights reserved» — «некаторыя правы захаваны», у процівагу стандартнага «усе правы захаваны».

Раней ужо існавалі так званыя свабодныя ліцэнзіі для камп’ютарных праграм і тэхнічнай дакументацыі. Навізна Creative Commons складалася ў тым, што яны выкарыстоўвалі ідэю філосафа і праграміста Рычарда Столмана, дадаўшы да ліцэнзій метаданыя для апрацоўкі інфармацыі аб аўтарскім праве камп’ютарамі і максімальна спрасцілі ідэю для выкарыстання не юрыстамі, а простымі людзьмі, стварыўшы так званыя «кароткія апісанні» ліцэнзій са зразумелымі значкамі. Ліцэнзіі Creative Commons юрыдычна не супярэчаць і ні ў якім разе не змагаюцца і не замяняюць аўтарскае права, а наадварот заснаваны на ім і выкарыстоўваюць яго законы, але фактычна з-за больш ліберальнага падыходу ствараюць канкурэнцыю стандартнаму абмежавальнаму аўтарскаму праву і ўспрымаюцца як апазіцыя капірайту.

Ліцэнзіі Creative Commons знайшлі прымяненне ў культуры, адукацыі, навуцы, урадах і дзяржаўных установах, музычных супольнасцях, у гуказапісваючых кампаніях. Creative Commons выкарыстоўваюць шырокі спектр інтэрнэт-праектаў, ад дзяржаўных (сайт прэзідэнта ЗША), навуковай літаратуры (InTech), энцыклапедычных (Вікіпедыя), сайтаў адкрытых баз даных да сайтаў з музыкай (Jamendo), фатаграфіямі (Flickr), відэа (YouTube) і г.д. Па ўсім свеце, па самых сціплых падліках, па становішчу на снежань 2010 года пад рознымі ліцэнзіямі Creative Commons распаўсюджваецца больш 400 мільёнаў твораў. Пошук па ліцэнзіраваннаму кантэнту ажыццяўляе Google. Карыстальнікам ліцэнзіі Creative Commons даюць кантэнт, які можна легальна выкарыстоўваць (напрыклад, блогерам больш не трэба пры размяшчэнні відарыса ў сябе парушаць аўтарскія правы, а ўстановам харчавання і іншым кампаніям не трэба плаціць за музыку таварыствам па калектыўнаму кіраванню аўтарскімі правамі).

  1. https://www.charitynavigator.org/ein/043585301 Праверана 4 лютага 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20210509053033/https://craft.co/creative-commons
  3. Creative Commons FAQ (англ.)
  4. Creative Commons History Архівавана 14 лютага 2012. (англ.)

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search